Каханне – ліхаманка… Жар залью –
 І зноў нутро калоціцца ад смагі
 І немач неспатольную маю
 Ўсё болей распаляе хмелем брагі. 
 Мне розум, пільны ўрач, прапанаваў
 Шмат лекаў ад хваробы майго сэрца,
 Ды я ж яго не слухаў, бо кахаў...
 І вось – мне недалёка ўжо да смерці… 
 Цяпер не ўратавацца мне ніяк:
 Мой розум назаўжды мяне пакінуў -
 І думкі ў смуце зблыталіся так,
 Што тлум паліўся словамі маімі… 
 Я кляўся: ты - выток майго святла,
 А ты – пякельны вір, мая імгла…