Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пераклад санета 150 У. Шэкспіра

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Скуль у цябе магутнасці выток –
Каб нада мной ўладарыць слабіною
І вымушаць, згубіўшы ўласны зрок,
Прымаць за праўду спойванне маною?

Дзе набыла ты талент, што без слоў
У дабрадзейнасць спісвае заганы -
Так, што гуллівы рой тваіх грахоў
Мне ўжо мілей, чым святасць найабраных?

Хто навучыў цябе так чараваць?
Люблю ўсё больш, хоць варта ненавідзець.
Але не трэба мною пагарджаць
І між людзей пачуцці мае крыўдзіць!

Я так люблю, нягодніца, цябе,
Што годны ўжо й любові да сябе!