Ў мяне зноў часткі цела ў барацьбе –
Твой вобраз мілы дзеляць між сабой:
Жадаюць вочы мець яго сабе,
А сэрца пратэстуе: “Не! Ён – мой!”
І ўладна абвяшчае: ты – у ім,
Таму цябе не можа ўгледзець зрок.
Вачам жа праўда бачыцца ў другім:
Ты - толькі іх - паблізу і здалёк.
Каб спрэчкі не вяліся болей тут,
Узяўся розум справу рассудзіць.
Крыху паразважаў – і вось прысуд –
Як шчасце справядліва падзяліць:
Вачам - тваю красу даверыць зноў,
А сэрцу - даць сардэчную любоў.