Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пераклад санета 71 У. Шэкспіра

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Калі памру, ты мора слёз не лі...
Адплач па мне, пакуль царкоўны звон
Не абвясціць, што я сышоў з зямлі
Карміць чарвей, сустрэўшы ўласны скон...

Ды й дачытаўшы гэтыя радкі,
Не ўспамінай іх аўтара руку.
Лепш я забыты буду на вякі,
Чым твой спакой маркотай апяку...

Хай нават знікне гэты сумны верш,
Калі я стану глінаю ізноў...
Сатры імя, каторым існуеш
І пахавай няўдобіцу-любоў...

Тады ўжо свет з цябе не пасмяецца —
Што ты ў слязах... і з прывідам у сэрцы...