Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пераклад санета 90 У. Шэкспіра

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Не любіш – дык парві са мной цяпер -
Цяпер, калі ўвесь свет мяне знішчае!
І здзейсні гэтым долі злы намер –
Зламіць мяне і кінуць у адчаі.

Але ж не дабівай, калі ўжо боль
З маёй істоты высмакча ўсе сілы!
Няхай імглу не зменіць ранка золь,
Каб з цемры зацягнуць у змрок магілы!

Апошняй кропляй гора мне не стань!
Між многіх страт апошняя - атрута.
Ты лепей сёння сэрца мне парань –
Каб заўтра не было цяжэй пакуты!

Бо ўсё, што потым прыйдзецца стрываць,
Мяне наўрад ці зможа даканаць.