Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пераклад санета 91 У. Шэкспіра.

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Ўсе чымсьці ганарацца: радаводам,
Ці талентам, ці поўным кашальком,
Ці сілай, ці адзеннем – самым модным,
Ці добрым ганчаком альбо канём.

У кожнага – уласная забава,
Якая падбаўляе хмелю ў кроў.
А мне не трэба золата і славы.
Я маю найвялікшае – любоў.

Любоў твая пачэсней, чым дваранства,
Каштоўней, чым багатая казна,
Шыкоўней пазалочанага ўбранства -
Жаданей маладзецкага каня.

Я маю больш за ўсіх... Адно турбуе:
Вось кінеш - і адразу ўсё згублю я...