А з-за лясочку сарамліва
Світанак запаўзае ў хату
Вуркотным сакавіцкім хватам
У паджарынах і пералівах.
Рудапалоса ў запавесах –
Крануцца боязна рукой –
Успыхне вогненнай ракой
Праменняў порах па-над лесам
І выгарыць у адно імгненне,
Пакінуўшы прагоршчу ценяў
Цнатлівай шчырасці тваёй
З павагай ветлівай маёй…
вельми музычны и прыгожы
вельми музычны и прыгожы верш.
чамусьці, сумна-настальгічна
чамусьці, сумна-настальгічна
Выкшталцона-чароўны верш.
Выкшталцона-чароўны верш.
чароўна-прыгожа
чароўна-прыгожа