Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прытча аб зайздрасці

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Прыйшоў да Майстра самурай – І ўбачыў геній чалавечы… Ды ўвёў сябе ў такі раздрай, Што сам з сабой бубнеў аб нечым. Хаця мізэрным і не быў, Але адчуў сваю нязначнасць І, гонар свой садзьмуўшы ў пыл, Стаў у куток амаль што з плачам. “Што за навала? Быў – арол! – Спытаў у Майстра ён нясмела, – А да цябе вось увайшоў – І ўся душа – бы скамянела. І ў бойках сто разоў бываў, І сто разоў збягаў ад смерці, Але дасюль не адчуваў Уколаў зайздрасці - у сэрцы. О, Майстра! Кінь жа пару фраз, Каб госцю выказаць пашану!” “Ты хочаш мой пачуць адказ? Ну, добра! Выйдзем жа на ганак! Ці бачыш дрэвы ты здалёк? Адно - уперылася ў неба, Другое ж – нібы хтосьці ўрок – Здаецца, ўціснулася ў глебу. Яны даўно ўжо тут растуць – Лістамі шэпчуцца любоўна, Не наракаюць, не клянуць, Што лёс ім дадзены няроўна. Малое дрэва? Што яму – Ці зневажэнне – прытуляцца? О, самурай! Скажы – чаму?” “Яны не могуць параўнацца!” Вось і адказ табе – у тым. Хто б ні стаяў перад табою, Не параўнай сябе ні з кім, Бывай заўжды самім сабою. А калі нехта (выбачай) Усё-ткі лепей нешта робіць, Ім захапляйся, пераймай – І лёс цябе ўзнагародзіць. Каб слёзы зайздрасці не ліць, Жадай мастэрства, нібы хлеба, – І зможаш сам усё зрабіць – Сябе ж, учорашняга, лепей!”Air Foamposite Pro


Цудоўны вершаваны пераклад

Цудоўны вершаваны пераклад прытчы!