Жылі калісьці ў вёсцы тры сястрычкі.
Адна была пустой, гультаяватай,
Другая— нуднай злюкай-істэрычкай,
А трэцяя— прыгожай і рукатай.
Аднойчы ім сустрэлася жанчына
І, Лёсам іх назваўшыся, сказала:
“Ну, вось, вы і на выданні, дзяўчыны!
Пара шукаць вам суджаных настала!”
Яны каня запрэглі, ў брычку ўлезлі,
Паехалі, куды глядзелі вочы…
Па свеце мары сціплыя павезлі—
Каб кожнай адшукаць свой лёс жаночы.
Даехалі да вёскі да бліжэйшай.
А там—каваль прываблівы працуе—
Усіх вакол спрытнейшы, разумнейшы,
За ўсё бярэцца, ўсё рабіць спрабуе.
“Вось— твой жаніх!”,— жанчына абвясціла,
Схіліўшыся да першай маладзіцы,
І на зямлю да шчасцейка ссадзіла,
А іншым загадала не журыцца…
Да вёсачкі наступнай падкацілі,
Спыніліся ля самай лепшай хаты—
І выйшаў да гасцей ганчар-хлапчына—
І добры, і цярплівы, і спагадны.
“Вось—твой!”... І Лёс сярэднюю сястрыцу
Нявестай ганчаровай пакідае,
Каб з трэцяй—прыгажуняй не спазніцца
Туды, дзе яе суджаны чакае…
Ды вось... і ў іх наперадзе ўжо вёска…
А там на ганку хатачкі-крывулі
Ляжыць гаротны п’яніца ў абносках
Ля ног старэнькай, зморанай матулі.
"А гэты— будзе твой…" Па волі Лёсу
Дзяўчына ледзь не ўпала на калены…
Сцякаюць—не спыніць— струменем слёзы:
“За што мне самы горшы, самы дрэнны ?
Сястрыцы самых лепшых хлопцаў маюць!
Чаму мне Бог такога не падкіне?
Няўжо няма?”
Лёс ціхенька ўздыхае:
“Знайшлі б… Ды без цябе… вось гэты згіне…”
Малайчына Таццяна. Хораша
Малайчына Таццяна. Хораша пішаш.
Знаема амаль кожнаму...
Знаема амаль кожнаму...
Лёс не выбiрае...
Лёс не выбiрае...
Моцна крануў...
Моцна крануў...