Дазволь – я споўню даўняе жаданне:
Ў табе, нібыта ў моры, патану
І неба – у вачах адлюстраванне –
Сваімі пацалункамі крану.
Дазволь – шапну табе такія словы,
Каб ты пачула спевы салаўя
І ўзімку пышнай квеценню вясновай,
Бы вішня, расцвіла б краса твая.
Дазволь – і я нястрыманай любоўю
Цябе ад шэрых будняў затулю,
Твае далоні сонейкам напоўню,
Тваю душу пяшчотай абаўю.
Дазволь… Хаця б да ног тваіх прыпасці…
І гэта нават будзе мне за шчасце…
20.02.2011
вельмі прыгожы і праніклівы
вельмі прыгожы і праніклівы верш
кранае за душу
мне вельмі спадабалася
калі я яго чытала ў першы раз-у мяне мурашкі беглі па скуры