Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Саўскі Бор

Яшчэ не ацэнена

Я прыкмеціў галінку ялінкі,
Той, што ў Саўскім Бары расце.
А на ёй сваю павуцінку,
павучок-мужычок пляце.

І на кожнай са срэбных нітак,
Кроплі ззяюць у сіняве.
Не хапае ў алфавіце літар,
Каб ўсё перадаць табе.

Саўскі Бор пасярод высокіх,
Недасяжных, рубінавых хвой.
Тут прастор для маіх глыбокіх,
Паэтычных, ветлівых мрой.

Зазірну я сюды вясною,
На Вялікдзень прыеду, да брата.
І прайдуся з бабуляй сваёю,
Дзе калісьці была яе хата.



Красивые строки

Красивые строки