Ля сцен блакітнай царквы,
Стаю пахіліўшы чало.
Ніяк не магу адказать,
Сюды што мяне прывяло.
У сэрдцы вар голы кіпіць,
Нясцерпная горач у душы.
Бяды давялося папіць,
У неба ўзднялісь крыжы.
Крыжы блакітнай царквы,
Імкнуцца аблокі прадкнуць.
Баюся падняць галавы,
Малітвы па вуснах бягуць.
З маленства сюды прыхадзіў,
А зараз закінуў зусім.
Пра Бога я не забыў,
Схілю галаву перад Ім.
Малітвы па вуснах бягуць,
Малюсь на святы абразок.
Старыя дзверы царквы,
Даўно абдымае замок.
У сэрцы вар голы кіпіць,
Нясцерпная горач у душы.
Сюды перастаў я хадзіць,
У сэрдцы пакінуў крыжы.
Крыжы блакітнай царквы,
Імкнуцца аблокі прадкнуць.
Баюся падняць галавы,
Малітвы па вуснах бягуць.
2012 люты-сакавік