Тук, тук, нехта грукае ў дверы.
Хлопец бачыць у вочка сваёй кватэры
Як босая дзяўчына скрутак трымае
"Ўпусці мяне." А душу жах апанавае...
Ён расплюшчыў вочы, цяжкое дыханне.
Пот на ілбе, але сэрца сціхае.
Гэта быў сон, і тут каля ложка
З'явілася аднекуль белая кошка.
Світак той самы яна трымала
У ногі паклала і раптам сказала:
"Я доўга па зямлі беларускай блукала,
Пакуль такога, як ты, шукала."
"Хто ты, адкуль і што табе трэба?"
-Прамямліў хлапчук вельмі нясмела.
"Мне нельга разказваць гісторыю гэту,
Ты асаблівы і маешь вялікую мэту...
Сцеражы гэты скрутак, не паказвай нікому,
Ён дапаможа табе, абавязкокова.
Якую б ты справу не пачынаў
Ён дасць табе сілу, каб ты ўсё стрымаў.
Ты маешь гонар за сваю Радзіму.
У сэрца тваім ён не загінуў.
Да продкаў і мовы сваёй не абыяковы
Ідзі заўсёды наперад праз забароны.
Данясі да людзей тыя самыя словы,
Якія блукаюць, як птушка ў прасторы.
Ня дай імёнам дарэмна прапасці,
Яны павінны жыць праз любыя напасці."
Не паспеўшы дадаць больш нічога
Кошка знікла ад хлопца маладога.
На падлозе ляжаў пацёрты скрутак з паперы.
Разгарнуўшы яго, пачалісь прыгожыя спевы.
Гісторыю краіны цудоўны голас разказваў,
Розных асобаў цяжкі лёс паказваў.
Нарэшце было імя таго юнака
І шматкроп'е стаяла ў канцы радка...
07.05.2012, Наваполацк
Апавяданне? Апавяданне! Можа
Апавяданне? Апавяданне! Можа і не гэніальна,але ж цікава!
Чаму ж тады з'яўляюцца крыкі НЯПіШУЧЫХ што,маўляў,вось гэта ці тое - "вершаваная проза"? Таму, што няма ў іх таленту напісаць нешта цікавае,ды й слушнае...
Давайце ўсе разам падчысцім літаратуру і выкінем з Яе
“вершаваную прозу”.
Багдановіч … Пачынаючы з “Веранікі” –вершаваная проза.
Бо распавядае - апавяданне. (вершаваная проза?)…
Купала… распавядае ад “А хто там ідзе” і “Ігнату Буйніцкаму”,
І пра ўсе астатнія… (вершаваная проза?)…
Колас… з яго “На рэчцы зімой” – не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому…
Распавядае… (вершаваная проза?)…
А чаго там… Давайці і Расейскага Пушкіна выкінем з яго вершаванай прозай: “У лукоморья дуб зелёный…”, ці “Я Вас любил. Любовь ещё быть может…”
Паэзія была і будзе Паэзіяй,калі яна будзе Апавядаць пра тое,што чалавеку да спадобы,да сэрца,да Жыцця. Паэзія была і будзе “вершаванай прозай”.