Час ідзе, мінаюць дні.
Усё добра ў жыцці.
Але нешта не спакойна,
Брудна ў сэрцы, цяжка, сумна,
За Радзіму крыўда есць,
Беларусаў меньш за горсць
Засталося на зямлі.
Адарваўшы карані,
Уцякаюць за мяжу,
Ў Польшчу, Латвію, Літву…
Забываюць Родны кут,
Мова стала быццам бруд.
Не пачуеце яе ў краме,
Транспарце, судзе.
Нават у вёсцы старажытнай
Па расейску мовяць спрытней.
Няма таго, што продкі даравалі,
Забылі, знішчалі, не ўратавалі.
І ўсё пагасла, патускнела,
Пад пылам слова пажаўцела.
Парваўся мовы пераплёт.
Згубіўся з роду наш народ.
7.06.2013 Наваполацк
Nike Sneakers
Тук, тук, нехта грукае ў дверы.
Хлопец бачыць у вочка сваёй кватэры
Як босая дзяўчына скрутак трымае
"Ўпусці мяне." А душу жах апанавае...
Ён расплюшчыў вочы, цяжкое дыханне.
Пот на ілбе, але сэрца сціхае.
Гэта быў сон, і тут каля ложка
З'явілася аднекуль белая кошка.
Світак той самы яна трымала
У ногі паклала і раптам сказала:
"Я доўга па зямлі беларускай блукала,
Пакуль такога, як ты, шукала."
"Хто ты, адкуль і што табе трэба?"
-Прамямліў хлапчук вельмі нясмела.
"Мне нельга разказваць гісторыю гэту,
Ты асаблівы і маешь вялікую мэту...
Сцеражы гэты скрутак, не паказвай нікому,
Ён дапаможа табе, абавязкокова.
Якую б ты справу не пачынаў
Ён дасць табе сілу, каб ты ўсё стрымаў.
Ты маешь гонар за сваю Радзіму.
У сэрца тваім ён не загінуў.
Да продкаў і мовы сваёй не абыяковы
Ідзі заўсёды наперад праз забароны.
Данясі да людзей тыя самыя словы,
Якія блукаюць, як птушка ў прасторы.
Ня дай імёнам дарэмна прапасці,
Яны павінны жыць праз любыя напасці."
Не паспеўшы дадаць больш нічога
Кошка знікла ад хлопца маладога.
На падлозе ляжаў пацёрты скрутак з паперы.
Разгарнуўшы яго, пачалісь прыгожыя спевы.
Гісторыю краіны цудоўны голас разказваў,
Розных асобаў цяжкі лёс паказваў.
Нарэшце было імя таго юнака
І шматкроп'е стаяла ў канцы радка...
07.05.2012, Наваполацк
Lebron Soldiers XI 11
Сышоў апошні снег з палеў,
Птушыны спеў гучыць навокал,
Зямля ўстрапянулася ад зімніх сноў
І цёплы вецер дзме ў вока.
22.04.2012 в.Люцькава
Nike React Element 55