Ну вось, сынок, ты першы раз – у шлях.
Зрабіўся раптам незнаёма-новым:
Усхваляваным, дзёрзкім не на жарт.
Дазволь жа мовіць на дарогу слова.
Праз сто шляхоў і тысячы вятроў
Няхай заўсёды вабіць родны ганак.
Тут кожны раз, калі б ты ні прыйшоў,
З любоўю шчырай стрэне цябе мама.
Куды б цябе ні кідаў лёс-дзівак,
Не забывай вяртацца да вытокаў.
Тут – першы подых твой, тут – той абсяг,
Дзе крылы выпрастаў для дальняга палёту.
Тут, на малой радзіме, назаўжды
Кавалачак душы тваёй застаўся.
Трымаюць дрэва моцна – карані,
І гора тым было, хто іх цураўся.
Паразважай над словамі ў цішы –
Я за цябе маліцца буду Богу.
Здалёк тэлефануй, лісты пішы.
Ідзі, сынок. Анёлаў у дарогу.
Сёння - Міжнародны дзень
Сёння - Міжнародны дзень роднай мовы. Шчыра вігшую ўсіх паэтаў з цудоўнай датай! Паболей творчых знаходак, радасці вам і ладу ў вашых душах!
22 лютага 2013 года а 19-й
22 лютага 2013 года а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у “Ночы беларускай літаратуры”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Адмысловая літаратурная кавярня падорыць кожнаму аматару сапраўднага мастацтва магчымасць адчуць смак беларускага слова, наталіцца мілагучнасцю аўтарскай песні.
Імпрэза пройдзе ў фармаце свабоднага мікрафона. Гэтым вечарам наведвальнікі музея змогуць не толькі пазнаёміцца з творчасцю сучасных беларускіх літаратараў, але і прадставіць на суд аўдыторыі свае творы.
Праграма:
Літаратурны блок:
Паэтычны гурток “Альтанка” пад кіраўніцтвам Ірыны Багдановіч.
Аўтары часопіса “Маладосць”.
Суполка “Літаратурнае прадмесце” пад кіраўніцтвам Людмілы Рублеўскай.
Музычны блок:
Сяргей Башлыкевіч.
Гурт “Нельга забыць”.
Гурт “аРБа”.