Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спакваля зачытаюся вершамі...

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Спакваля зачытаюся вершамі,
Багацеючы, хай і не грошамі.
З асалодаю – мабыць, не першымі,
З пажаданнямі – каб не апошнімі.

Загаіцца душа мая лекамі
Дзеля сэрца майго, дзеля розуму –
І, радку падпяваючы нейкаму,
Стану раптам сама нецвярозаю.

Зачаруюся шчасцем нахлынуўшым,
Звар’яцею ад гора балючага –
І, пакуль дачытаю да “фінішу”,
Спачуваннем душу сваю змучаю.

Ой вы, россыпы слоў магнетычныя!
Як жыццё мне ад вас закадзіраваць?
Мо завесці залежнасці, звычныя
Для майго, чалавечага, выраю?

Цыгарэтка? Гарэлка? Наркотыкі?
Ці абжорства? Ці іншыя “радасці”?
Выбар ёсць. Ды няма таго дотыку,
Каб сярэдзінка ў неба ўздымалася!

Каб не ныла істота бяздонная,
Разумення шукаючы ў бліжняга.
О, паэзія! Шчасце надзённае!
Без цябе я, напэўна, не выжыву!

1.12.2010