Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сядай, ўнучок. Памесцiмся на лаве

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Сядай, ўнучок. Памесцiмся на лаве Няма, як кажуць, праўды у нагах - Сусед мой запрашае, дзядзька Павел З такой усмешкай хiтрай у вачах Ён цыгарэту ў пальцах размiнае I вочы бляклые падняўшы недзе ўверх Аповед свой пацiху пачынае Як нашы бралi з боем Кёнiгсберг Аёй-аёй. Не дай нiкому Божа Пабачыць тое, што пабачыў я Гучаў загад – i можаш цi не можаш Iшла наперад армiя уся Так, кажа ён, увесь наш дваццаць першы Тады адразу трапiў пад прызыў Хто быў ад iншых трошачкi хiтрэйшы Ў абоз, у тыл – а хто хiтрэйшым быў? Ой, там было. Ўздрыгнуся, як ўзгадаю Мы па крывi iшлi амаль уброд Скажу табе напэўна, што я знаю Ён такi моцны, ўнучак, наш народ Хлябнулi лiха хлопцы там нямала Ад той крывi трава у мэтр расла Таму-сяму – i мне пашанцавала А большасць нашых там i палягла Нас засталося пяць ўсяго у роце Бо праз агонь iшлi нашы рады А я, ўнучок, ў далекiм гэтым годзе Як зараз ты, такiм быў маладым… Я слухаю. Я веру i не веру I бачу ўсё – нiбыта сам там быў А ён задумлiва глядзiць на грушу-бэру Што з маiм дзедам некалi садзiў Ну што, сусед. Запалiм па апошняй Мяне палiць прымусiла вайна Тады махорку ўсю – да самай крошкi На нас дзялiў уласна старшына I пакрысе паёк той большаў, большаў Ды толькi гэтаму нiхто не быў там рад Бо на мяжы Германii i Польшчы Лёг у зямлю апошнi наш салдат… Вось так было. Шчаслiвенька жывiце Нiхто каб з вас вавек не ваяваў Ну а яшчэ – хоць зрэдку ўспамянiце Ўсiх тых, хто вам жыццё ахвяраваў ………………………… Прайшлi гады – а як нам iх уславiць? I бачу я – напэўна нездарма Мы чaсцяком на гэтай доўгай лаве Сядзелi з дзядзькам Пашам дацемна Men's Tops


Выдатна

Выдатна