Табе і мне нялёгка на Зямлі.
Здаецца, што прасцей — прыняць рашэнне,
Каб крочыць поруч па жыцці маглі
I успрымаць каханне як збавенне
Ад адзіноты ржавых ланцугоў,
Ад волі непатрэбнай і дажджлівай,
Ад праведнасці незямной багоў
I ад упартай прагі стаць шчаслівай.
Ад слодычы разважлівай хлусні,
Ад рэк бязводных, палыну падману,
Ад сноў відушчых. Колькі іх ні сні,
Не загаіць ім боль адкрытай раны...
...Няхай плывуць гады, як жураўлі.
Віно кахання будзе хмеліць веі
Табе — у шчодрай замеці зімы,
I мне — у срэбным вэлюме завеі.