Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Той чарнобыльскай ноччу

Сярэдняя: 4.7 (50 галасоў)

Той чарнобыльскай ноччу,
Як у жудасным сне,
Напамінам прарочым
Скаланула мяне —
Бліскавіцай урану можна свет спапяліць.
І пякельнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.

Больш не радуюць кветкі
І не клічуць грыбы.
Не магу я
Быць гэткім,
Як да гэтага быў.
Роздум змрочным тыранам
Будзе роспач цвяліць.
Незагойнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.

Што пакіну я ўнуку?
Што я сыну скажу?
На людзей і навуку
Я іначай гляджу.
І віной дараванай
Гора не адбяліць.
Невылечнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.

Як ва ўсім разабрацца
Нам без жудасных сноў,
Каб агонь радыяцый
Не ўзвіхурыўся зноў,
Каб не слалі праклёну
Нам ні лось, ні мядзведзь?..
Будзе,будзе да скону
Мне Чарнобыль балець...



Дрэнны верш. Иногда лiшняга.

Дрэнны верш. Иногда лiшняга.

николи не будзе забыты гэты

николи не будзе забыты гэты жудасны дзень. кольки загублена... дзякуй паэтам за такия словы,якия не даюць быть раунадушными да гэтай бяды.

Дзякуй, што яшчэ раз узнялі

Дзякуй, што яшчэ раз узнялі тэму нашай усеагульнай бяды.Згодна з Вамі-- гэта рана незагойная.Фралова Іна

Такія праніклівая

Такія праніклівая словы...Актуальна, як ніколі,у 25 год Чарнобыля...