Уяўляеш, я спазьніўся на трамвай –
Год на семдзесят, а можа і паболей.
І раптоўна агарнуў мяне адчай,
Што ніколі - разумееш? - аніколі
Мой трамвай не прагрукоча, як раней,
Па старой сталічнай вуліцы цэнтральнай,
І званок ягоны ўжо не скалане
Цішыню глухую гарадзкога раньня,
Што ніколі не сустрэне ён мяне,
І дарэмна я чакаю на прыпынку
Можа “двойку”, што блукае, нібы ў сьне,
Можа – звонкую, імклівую “адзінку”...
Той трамвай ужо адбегаў, адзьвінеў,
Не прыедзе, не адчыніць свае дзьверы –
Ён загінуў на няскончанай вайне
Разам з горадам, што жыў, кахаў і верыў.
Няма словаў. Малайца!!!
Няма словаў. Малайца!!!