Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цішыня ў вёсцы ранкам

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Цішыня ў вёсцы ранкам,
Брэх сабак за снегам скуты...
Брыва хмурыць на світанку,
Лес, бязмоўем апрануты.

Цяжкім выцягнуўся пасам,
Нерухома і маўкліва,
Як трызненне, час ад часу,
Расхінаюць птушкі крылы,

Пралятаючы над вёскай:
"Дзе вы, людзі, што застылі?
Абудзіце песняй дзёрзкай!
Ад бязмоўя крылы стыгнуць..."



прыгожы верш атрымаўся

прыгожы верш атрымаўся