Ты ўжо сказала мне на ростань, Як мы стаялі ля крыніцы: - Не буду плакаць і журыцца, - Ты ўжо сказала мне на ростань.
- Не адцвітуць ў душы зарніцы, Хоць развітаемся папросту!.. – Ты ўжо сказала мне на ростань, Як мы стаялі ля крыніцы.