Ты паверыць не просіш…
Калі сэрца агорне адчай,
Свет паблякне ў вачах навакольны,
Адно слова тваё: «Выбачай»
І на сэрцы спакойна і вольна.
Калі выйсця, здаецца, няма
І трывога трымае ў палоне,
«Не хвалюйся,-сказаў бы,-дарма»,
І адступіць трывогі бяздонне.
Калі змрочных пачуццяў сувой
Апусціць прымушае зноў рукі,
Мне вярнуў бы пяшчотай спакой
І жыццё пацякло б без прынукі.
Калі б нават і страціў давер
Ці папрокам пакрыўдзіў балюча,
Папрасіў бы: «Яшчэ раз павер».
Боль зрабіўся б зусім не пякучым.
…Твая постаць мільгнула ў акне,
Паміж намі расчынены дзверы.
Ты паверыць не просіш мяне,
Сам сабе, пэўна, болей не верыш.
2002г.
вельми падабаюцца вашыя вершы
вельми падабаюцца вашыя вершы