Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты ступаеш на брук, заімшэлы, даўно знаёмы...

Сярэдняя: 2.8 (5 галасоў)

Ты ступаеш на брук, заімшэлы, даўно знаёмы.
Ён шчасліва раскінецца, выльецца прахалодай.
Пад царкоўных званоў несціханы і гулкі гоман
Ты бяжыш на кірмаш - пабліжэй да свайго народа.

Там ідзеш нетаропка, з цікаўнай такой усмешкай,
Павітаешся з кожным, спытаеш, як што каштуе.
Так свабодна і весела, з цэлым мяшком чарэшняў
Ты няспешна пракрочыш густы чалавечы вулей.

Разгарнуцца нябёсы блакітным буйным абрусам...
Што далей? І куды?
Маставая сама падкажа.
Ты гарэза-дзяўчынка нястрыманай Беларусі
І ты зведала горад - звычайна і незаўважна.

Ты сустрэнеш суседку, рамесніка і гандлярку,
Да старога садоўніка ветліва завітаеш,
Перагнешся праз весніцы: "Добрага, дзядька, ранку!".
Зачаруешся кветкамі і цяплынёю мая.

Толькі ціха душа пажадае супакаення.
Паглядзіш на крыжы, купалоў залатыя сплавы,
Узгадаеш пра кнігі...
У велічным задуменні
Ты павернеш назад
І пакрочыш дамоў,
Прадслава.



Перад славай, калі ты зу7

Перад славай, калі ты зу7 паганы,
Калі ты ні в калітцы ны маеш а ны рубле фш,
Ек нормально - пойты да улад заграты
В7, хто кажэ, шо ты ныц ны Вец.

Ну, короткый, сав7 вець короткый век,
Шоб одіты хоте б дэ паршэнь,
Шо усех збараняе ж ад вшэй.
Ну, такый от вспамін ад мінерв.

Васыль Брытва