Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У родным двары

Сярэдняя: 5 (1 голас)
У РОДНЫМ ДВАРЫ Вялікі сусьвет і багаты, Ў ім шмат неспазнанага ёсьць... Быў сын я для роднае хаты, Ды стаў,з цягам часу,як госьць... На двор,на знаёмы,ступаю, Ды ўсё-ж, не схаваць ад вачэй, Што бульба ў разорах не тая - Жукі ў ёй...лісткі ўсё танчэй... Пусьцее пакрыху калодзеж, Вады не хапае гуркам, І скардзіцца маці: "Пасодзіш - Дасі толькі працу рукам ! Сабраць жа не зможаш нічога!.. Прывёз бы ты,сынку,насос - Была-б нам,старым,дапамога... Ды й шлангаў няхай бы прывёз..." Праз лёсаў дзіцячых завею, Раськідана ў сьвеце сям'я... Я маці між слоў разумею - Не шлангі ёй трэба,а я. Каб жыў побач з ёй,дык нічога, Знайшоў бы занятак рукам: Было-б і гурочкаў тых многа, І даў бы я рады жукам... І плот бы у двары не хіліўся, І дах не высьвечваў іржой. ...Я дзесьці ў жыцьці памыліўся, Бо столькі ўжо год за мяжой. Не стомяцца людзі пытацца: - Ты стаў нас зусім забываць!.. Магчыма,пара ўжо вяртацца, Бо колькі-ж там можна трываць?.. Я бачу іх цёплыя вочы І край,дзе прыжыўся,хвалю... Яны-ж мяне слухаць не хочуць, Забыў,кажуць,нашу зямлю... І бацька згаджаецца з імі: -Раней ён часьцей прыязджаў. Нас радаваў дзецьмі сваімі, І бульбу капаў і саджаў. Цяпер жа мільгне,як прысьніцца, Ды й зьнікне на год са двара... Зусім ужо стаў...чужаніцай... Падумаць аб лёсе-б пара ! Пара ўжо на штосьці рашыцца, Ратуючы страчаны час... Калі-б распачаў варушыцца, Дык быў бы даўно ўжо ля нас. Чужбіна-ж не кожнага лечыць Ад прагі з яе адыйсьці..? ...Спрабую я бацьцы пярэчыць, Ды слоў штось ніяк не знайсьці. Бо вывучыў добра - расьліны Ўсю сілу з карэньняў бяруць... Ў слабеючых сувязях з сынам Надзеі бацькоў...адамруць. Ў слабеючых сувязях з сынам Не будзе прыбытку двару... Жыцьцё,з яго ходам няспынным, Мо,ў снах толькі дзесь паўтару. І сэрца сьціскае да болю, І ліпне сьляза да шчакі... І бульбу з'ядаюць паволі Нястомныя гады - ж у к і ... Повіць, 1995 год. З зборніка вершаў " Трылабітавы бераг " Эстонія, Ківіылі, 1999 год . Air Jordan IV 4 Retro 4 IV 308497


Харошы верш, спадабауся.

Харошы верш, спадабауся.