Усім псіхічна здаровым прысвячаецца!
Усе вы, разумныя розумам,
Усе вы, без кропялькі жаласці,
Разважнасці поўныя, дзенняў,
Сумненне не з вамі раджалася.
Жывіце далей ў свеце гэтым Вы,
Шмарткроп’е не стаўце Вы, клічнікі,
Хай, Ваша разважлівасць гэтая,
Спрыяе эгацэнтрычнасці.
А мы і без розума, добра нам,
Душою хварэем, не падаем,
Мы любім вясёлку з завеямі,
Ну здзекуйся з нас з радасцю!
Маўклівымі нашымі словамі,
Якія ў радкі ўсё складаюцца,
Мы верым у нешта чароўнае,
Што мары такі збываюцца.
Хай, буду псіхічна я хвораю,
Няшчаснаю доляй агрэтая,
Жывіце- псіхічна здаровыя,
А мы пражывем і без гэтага.
мне задали выучить в школе
мне задали выучить в школе стих любого современного поэта.я прочитала ваш, и решила выучить его:) мне очень понравилось!
Мне вельмі прыемна.Вялікі вам
Мне вельмі прыемна.Вялікі вам дзякуй)