Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Васілёк

Сярэдняя: 4.2 (68 галасоў)

Як забыць вы мне скажыце,
васількі тыя у жыце?
Іх блакітныя галоўкі
выглядалі з жыта лоўка.
Хоць на ўскрайку тых палеткаў
зацвітала дужа кветкаў,
але надта вабіў зрок-
Сінявокі васілёк.
Мы яго ў ахапкі рвалі
ды ў вянкі перапляталі,
з рамонкам белым упрымешку
гледзячы пры тым на рэчку.
Па рацэ вянкі пускалі,
яны хутка адплывалі,
ды было відаць здалёк,
як красу сваю на хвалях
нясе сіні васілёк.



класс

класс

Цудоўна,Зінначка... цудоўна!

Цудоўна,Зінначка... цудоўна! толькі прабуй спяваць свае Вершы,тады дзе-нідзе заўважыш,што не хапае склада...

"Як забыць вы мне скажыце,
васілЁЧкі тыя у жыце? (аднаго склада не хапала)
Іх блакітныя галоўкі
выглядалі з жыта лоўка.
Хоць на ўскрайку тых палеткаў
зацвітала дужа кветкаў,
але надта вабіў зрок-
Сінявокі васілёк.
Мы яго ў ахапкі рвалі
ды ў вянкі перапляталі,
з рамонкам белым упрымешку
гледзячы пры тым на рэчку.
Па рацэ вянкі пускалі,
яны хутка адплывалі,
ды было відаць здалёк,
як красу сваю на хвалях
нясе сіні васілёк.

Я табе зараз кліны

Я табе зараз кліны пападбіваю!
Стары чалавек, а ўсё туды ж.)))
"Сівізна ў бараду, а бес у рабро"

Дякуй, цяжка мне гэта навука

Дякуй, цяжка мне гэта навука даецца
і не адоляю наогул, я здаецца,
усе паэтычныя склады, рыфмоўкі,
дарэмна трачу час, ажно нялоўка...

Не дуры сабе галаву,калі

Не дуры сабе галаву,калі розныя "дзіцяткі" пішуць чаго-небудзь!
ПіШЫ! ПіШЫ!ПіШЫ!
Пісаць - спяшы!
Бо не заўважыш,як жыццё закончыцца...
А Вершыкі Твае людзям запомняцца!
*** Добра пішаш! Пявуча!

Дзякуй за падтрымку.

Дзякуй за падтрымку.