Плямінка ці крапінка
Каля аўтастрады.
Можна і аб’ехаць,
Можна абыйсці.
Дык чаму ж чаруе,
Дык чаму ж так вабіць
Вёсачка маленькая
З назваю Кянці?
Тут маё дзяцінства
Прамільгнула іскрай.
Хоць,здаецца, учора
Яшчэ тут жыла.
Па мурожных травах,
Па расе срабрыстай
Басанож ляцела
На ўскрай сяла.
Па лясах блукала
З кошыкам суніцаў
Ці сплятала кветкі
У сонечны вянок.
І цяпер, бывае,
Па начах мне сніцца
Белая чаромха,
Сіні васілёк.
Снеданне блінамі –
Мой ласунак лепшы.
Нават сёння помню
Той мачанкі пах.
Пасучы каровы
Я складала вершы.
Філасоўскі роздум
Быў на бураках.
Шчодрасці – суседзі,
Шчырасці – сяброўкі,
Шчасця – тата з мамай
Назбіралі ў шлях.
Я б вярнуць хацела.
Усё нястрымней крокі -
Родныя мясціны
Клічуць зноў пад дах.
Цудоўныя радкі! Адкрытыя!
Цудоўныя радкі! Адкрытыя! Шчымлівыя! Сапраўдныя!
Вельмі-вельмі прыгожы верш!
Вельмі-вельмі прыгожы верш!
Ганна! Вельмі добры, цёплы
Ганна! Вельмі добры, цёплы верш! Чытаеш - атрымліваеш асалоду!
Таццяна Дз.