Вы не знаходзілі натхненне?
Я недзе тут яго згубіла.
Цяпер блукаю сумным ценем –
І без яго мне свет не мілы.
Яно, напэўна, збегла ноччу
У сшытак лепшага паэта.
А я сяджу, марную вочы,
Яго чакаючы дагэтуль.
Мо Вам патрапіць мая згуба?
Дык, калі ласка, падхапіце
І, даражэнькі сябар любы,
Як-небудзь мне яго дашліце!
9.03.2011
Мне очень панравился Ваш стих
Мне очень панравился Ваш стих все 5 звёзд
Да трэцяга, ня
Да трэцяга, ня лішняга...слупка.
.
Не браў, не ўзяў, не скраў, не бачыў
Спадыня маніць, не іначай.
І што даслаць мне не вядома.
Хіба што..., мусіць гэта мова?