Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вярнуўшыся ў родную хату

Яшчэ не ацэнена

Вярнуўшыся ў родную хату,
На родны прысеўшы парог,
Ты скажаш: “Дзень добры, мой тата!
Падумаць, прайшло столькі год…”
Маршчыністы твар усміхнецца
І скажа: “Мінаюць гады,
Але застаюцца навечна
Святымі – сям’я, дом, бацькі!”

Вярнуўшыся ў родную хату,
З сям’ёй за святочным сталом,
Сустрэўшы з аплаткай Каляды,
Успомніш дзяцінства сваё…
І рэха малітвы сумеснай
Гучыць, як бацькоўскі наказ:
“Вас можа раскідаць па свеце,
Але прылятайце да нас!”

Вярнуўшыся ў родную хату,
Адкуль б’е крыніца твая,
Цяпер дзе адно маці з татам
Стаяць ля пустога двара
І вуліцай зноў выглядаюць,
Калі ў дом вярнуцца сыны…
А дзеці лісты дасылаюць:
“Вам дзякуй, што ў свеце ёсць Вы!”

І робішся зноўку багатым
Ад шчырых усмешак і слоў,
Вярнуўшыся ў родную хату –
Да родных, любімых бацькоў!!!



Цудоўны, шчыры верш. пяю яго.

Цудоўны, шчыры верш. пяю яго. т. 80445147610 Сяргей

Гэта вельмi прыгожы верш

Гэта вельмi прыгожы верш

нармальны но тольки

нармальны но тольки пайтараецца адин сказ

клёвый стих,мне н очеень

клёвый стих,мне н очеень нравится,аж за душу взяло...)

цудоуна

цудоуна

плакаць хочацца

плакаць хочацца

Дзякуй!!! Вельмі кранае...

Дзякуй!!! Вельмі кранае...

мне вельмі вельмі спадабаўся

мне вельмі вельмі спадабаўся гэты твор!!!!!