Сярод ахвяр няма маіх знаёмых,
Але пачуцці захлынулі сэрцы ўсіх:
Вар’яцкі выбух адгукнуўся ў кожным доме,
І не пакінуў раўнадушнымі жывых.
Японія і Лівія далёка.
Здавалася: бяда нас абміне.
Заціхнуў боль Чарнобыльскіх аблокаў.
Нямігу помнім як у цяжкім сне.
А тут … За што? Каму такое трэба?
Якая маці нарадзіла тых пачвар?
Якое сонца ім свяціла з неба?
Як яны глянуць сёння людзям у твар?
Бог мілаваў не апынуцца ў пекле,
У той момант не спусціцца ў метро,
Не бачыць наяву, як быццам секла
Мінчан на часткі жудаснае зло.
Не давялося дымам задыхнуцца.
Трацілавы смурод не ўяўлю.
Няма крыві на рукавах у куртцы.
А слёзы л’юцца.
Крыўдна за зямлю,
За родны кут, спакойны, цёплы, мілы,
Дзе дарагая сэрцу нівы пядзь.
Няхай майму народу хопіць сілы
І гэты выклік з мужнасцю прыняць.
Сябры мае! Любімыя! Трывайце!
Мы –беларусы! Верце у добро!
…Ліхтарыкам надзеі на асфальце
Міргаюць свечкі. Кветкі ля метро.
Загінуўшых, на жаль, мы не падымем,
Не павярнуць назад падзеі час.
А гэты дзень яшчэ адной святыняй
Адразу стаў для ўсіх для нас,
для ўсіх для нас.
Вельмi прыгожы верш. Дзякуй
Вельмi прыгожы верш. Дзякуй вялiкi!
да слез
да слез
немагчыма стрымаць слезы
немагчыма стрымаць слезы