Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я іду на вайну

Сярэдняя: 4.7 (12 галасоў)

Прабач, Беларусь мая, родная маці.
Прабач, калі штосьці рабіў я не так.
А я не магу заставацца ў хаце.
Прабач, не адмоўлюся я - не мастак.

Бо маладзік зьмяняе ветах мімаволі,
Ды зоры ў небасхіле свой працягнуць шлях.
Сыны твае, о Беларусь, жадаюць волі
І прага да яе гарыць у іх вачах.

Хай удалеч імкнуцца чырвоныя коні,
А кнехты над імі ўздымаюць мячы.
Бо катам ад нашай літоўскай Пагоні
Ніколі, ніколі не ўцячы.

Прабач мяне, гай мой, бацькамі абраны,
Пагроза, няволя цябе хай міне.
У сэрцы баліць мне пякельная рана
І я жа іду на вайну. За цябе...



Пад канец усё сталася зусім

Пад канец усё сталася зусім дрэнным. Я маю на ўвазе ня словы, а рытм і памер.

Мне здаецца, што па гэтай

Мне здаецца, што па гэтай частцы другі слупок не супадае з астатнімі.
Мабыць наўмысна зроблена імкнучамуся быць першым на кані?
І калі "ветах" - не забарона невядомага, дык тады цяжкавата зразумець.