Розуму ў цябе палата,
А ў мяне яе няма,
толькі думкі як гарматы,
сутыкнуўшыся, грымяць.
Я – планета, ты – планета,
дзве арбіты, два шляхі...
Як мне сутыкненне гэта
перанесці без тугі?
Сціснуўся я ў астэроід,
атмасферу раструсіў,
і сапхнула ты героя,
страуціўшага моцнасць сіл.
Не налюбаваўся досыць,
мёд любоўны не спазнаў,
сплыў я нядарэчным госцем
праз галактычны рукаў.
Быць апошнім не прыстала,
хопіць здзеквацца з мяне,
лепш згарэць ураз запалам,
на сардэчным агмяне.
Калі ты ўначы заўважыш
яркі ў небе нечы след –
ўспомні!..
Добры быў таварыш –
а каханне - праміне...
мы ўсе - у гэтым свеце -
мы ўсе - у гэтым свеце - планеты-сусветы...