Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як гусь і Пятрусь ратавалі Беларусь

Сярэдняя: 4.6 (20 галасоў)
                   I
На ўсю нашу Беларусь
Самы дужы пан Пятрусь.
Ён жыве ў Слуцкiм краi,
Травы розныя збiрае. 
Слаўны хлопец той Пятрусь,
З iм сябруе нават Гусь.
I чужое парася
Паважае Петруся. 
Паважаюць яго ракi,
Усе вакол каты, сабакi.
Пятрусь з iмi размаўляе,
Цешыць, смешыць, забаўляе. 
Кожны ведае лiсток,
Калi ў лес прыйшоў Пятрок.
Уся зямля вакол трасецца,
Бо Пятрусь iдзе з вядзерцам. 
Хлопец ён добразычлiвы,
I вясёлы i гуллiвы.
Ведала Еўропа ўся
Пра асiлка Петруся.  
     
               II

Арэ, сее, жне i косiць,
Жонцы грошы ўсе прыносiць,
Тая ж седзьма дзе сядзiць 
Яшчэ будзе гаманiць, 
Глядзiць поглядам суровым:
«Там цябе чакаюць дровы,
Усе каб хораша злажыў!»
«Я ж яшчэ не еў, не пiў?!» 
«Потым ты яшчэ, асiлак, два гектары заарэш,
I тады прыходзь дадому чаго-нечага паеш».

Усё зрабiў, прыйшоў дадому,
I яшчэ злажыў салому, 
Кажа жонцы разоў дзвесце:
«Дзесьцi cесцi мне паесцi?»
«Дзесьцi cесцi? Сядзеш доле,
Стулаў не зламаў каб болей. 
Бо цябе не ўсадзiць,
Не ўсадзiць i не ўкармiць.
Я варыла парасятам,
Возьмеш у курэй зярнятак, 
З таго тыдня халадзец,
Так i паясi, хлапец!» 
«Вось прыемна, Леся, дзякуй!
Буду есцi, як сабака,
Цi з карыта, як свiння,
Забяру авёс ў каня. 
Калi стала ты такою,
То цалуйся са свiннёю.
Адзявай свае панчохi
I iдзi дамоў патроху». 

                     III

Вось такая, дзецi, жонка дасталася Петрусю,
Але больш за ўсё на свеце ён любiў сваю Гуссю.
Ад чаго любiў так Гуссю, сам Пятрусь не разумеў,
Зваў яе ласкава Дусяй, на сустрэчы з ёй ляцеў. 
Дуся ж тая мiлавiца,
Ну не гусь, а чараўнiца.
Пер'е ўсё на ёй блiшчыць,
Як такую не любiць? 
Толькi весела гагоча,
Кожны раз знiкала ноччу, 
А пад ранiцу iзноў,
Прылятала гусь дамоў. 
Дусi каб людскую кроў,
Дык мiж iх была б любоў.

У дваiх раслi з маленства,
Мацi клiкала ў акенца: 
«Пеця, Пеця, ця-ця-ця!»
Прыдзе Дуся i дзiця.
Калi мацi памiрала,
То абодвух пагукала. 
Кажа: «Вось табе зярнятка,
Мае мiлае дзiцятка,
Гэта соль нашай зямлiцы,
I жывой вады крынiца. 
Калi будзе папялiшча
I вакол ўсё вораг знiшчыць,
Ты зярнятка кiнь у кроў
I жыццё вярнецца зноў. 
Ты павiнен захавацi
Нашую Радзiму-мацi! 
А ў Дусi ёсць пяро,
Трэба iм тварыць дабро. 
Хто пяром зло навядзе,
Ад таго i прападзе».

Доўга з гуссю Пятрусь плакаў,
Потым зноў завыў сабака
I у час, у гэты самы
У Петруся не стала мамы. 

                     IV

Неяк  рана еў Пятрусь,
Думаў ён пра Беларусь.
I ўжо на працягу сутак
Абурае хлопца смутак. 
Еў ён слаба, без натхнення:
Шклянкi тры ўсяго варэння.
Шкварак тры скаварады,
Кошык агуркоў з грады. 
З'еў зацiрку, халадзец,
Бульбу, грэчку, селядзец,
Смачных дранiкаў, мачанку,
Абараначкаў вязанку. 
Халаднiк  з'еў ад спякоты,
Усё запiў яшчэ кампотам.
Еў ён так, без апетыту,
Кволы, стомлены, сярдзiты. 

I ляцiць аднекуль Гусь:
«Ганс прыйшоў на Беларусь!
Наляцелi каршуны,
Нарабiлi нам вайны. 
I нямецкiя аўчаркi
Вакол ставяць  заапаркi!!!»
«Усявышнiя айцы!!!
Да мяне ж iдуць ганцы! 
Вы чые?»  ̶  «Ганцы мы Ганса».
«Я i бачу, што паганцы!»
«Ты павiнен, пан Пятрусь,
Цi пакiнуць Беларусь, 
Цi служыць у войску Ганса,
Думай i хутчэй збiрайся!»

Не пытаў Пятрусь што, дзе,
Адразу ж даў па барадзе. 
I пусцiў ганцоў дамоў, 
Усiм вядома, без штаноў.
А наш пеўнiк вось дае
Бяжыць ззаду i клюе. 

Стаў збiрацца хлопец у шлях,
Хоць i лапцi на нагах,
Хоць кашуля ўся на латках,
У тлушчы твар пасля аладкаў, 
Але ведае Пятрусь,
Ратаваць як Беларусь.
Усю сваю ўзяў ён зброю
I каня свайго напоiў. 
Яго конiк Дабрадзей,
Не такi, як у людзей.
Добра ён дае капытам,
Што вось-вось ўзляцiць нiбыта. 

Памалiўся хлопец Богу
I пайшлi яны ў дарогу:
Гусь, Пятрусь i Дабрадзей,
Каб сабраць звяроў, людзей. 
П: «Пойдзем з вамi мы збiраць
Усiх, хто можа ваяваць».

Толькi выйшлi з-за варот
Стаiць корч, падпёршы плот. 
«Што за нечысць, што за корч?
Нейкi надпiс: «Sprechen Deutsch»?
Буду вам яшчэ я шпрэхаць,
Можа, мне закукарэкаць?!» 
Корч ушчэнт ён раскалоў,
Не пакiнуў чужых слоў.
I зрабiў Пятрусь знарок
Ладны новенькi cлупок. 
На iм пiша надпiс Дуська:
«Гаварыць па-беларуску!!!»
Яны едуць па прасторы,
А вакол адное  гора. 
Каго  ўзялi ў заапаркi
Ад каго адны агаркi.
Хто варушыцца  ледзь-ледзь,
Хто не можа зразумець 
Што рабiць, як жыць далей,
Адабралi ў iх дзяцей.
Хто пабiты, хто кульгавы,
Да вайны няма iм справы. 
Хто не адчыняе дзверы,
Бо нi ў што ўжо не верыць.

Падышоў да ўсiх Пятрок,
Увесь ад хвалявання ўзмок. 
Падбiраў ён доўга словы,
Урэшце ўсё ж пачаў прамову.
«Як на балоце чарот,
Так i ты мой любiмы, мой сцiплы народ! 
Сотнi год цябе забiвалi,
Гарады твае, вёскi знiшчалi.
Помняць i дубы, i сосны 
На душы тваёй барозны. 
Вораг, што да нас прыйшоў,
Табе трэба наша кроў?
Табе трэба нашы душы?
Ты спакой наш хочаш узрушыць! 
Я скажу табе ў адказ:
«Не жыццё табе у нас!
Сёстры родныя, браточкi,
Зямлi нашай сыны, дочкi! 
Я не ведаю чамусьцi
Вы схавалiся ў капусце?
Калi кожны сам сабе,
Ганс усё ў нас адбярэ! 
Скажу так, што час прыйшоў
Ворага пагнаць  дамоў!
Трэба ўзняць наш родны сцяг
Пакуль сiлы ёсць у нагах!» 

Кажуць людзi, кажуць зверы:
«Мы табе, асiлак, верым!
I маленькi i дарослы   ̶
Кожны з нас на Ганса злосны. 
Трэба нам залiзваць раны
I збiрацца ў партызаны!»
Пятрусь кажа: «Гэта  справа!
Нас усiх чакае слава!» 
 
Гусь прыйшла да партызанаў,
Правяла пяром па ранах.
Неўзабаве ўсе раненнi
Зажываюць у iмгненне.
                     
                        V

Дзед Нiчыпар, дзед Панас
Удваiх прыйшлi да нас!
Кажуць: «Колькi нам ўжо жыць?
Будзем ворага мы бiць!» 
Усiх старэйшы дзед Макар:
«I ў мяне яшчэ ёсць пар!»
Падыходзяць i жанчыны,
Кажуць: «Будзем  ставiць мiны». 
I выходзiць заяц з морквай:
«Я валодаю  вiнтоўкай!»
Трус таксама не дрыжыць
I за зайцам услед бяжыць. 
Нават i парсюк пузаты,
I той валодае гранатай.
Каршунам мядзведзь крычыць:
«Мяне будзеце будзiць?» 
Бусел моцна так клякоча,
Каршуноў таўчы ён хоча.
А бабёр наш точыць зубы,
Ён гатовы грызцi трубы. 
А дзiчок вастрыць клычок,
Каб аўчарцы даць у бок.
Робяць весела тхары 
Маскiроўку ўсю з кары. 
А краты дык, а краты
Падрываюць пад масты.
Нават рыжая вавёрка
Ў дазоры глядзiць зорка. 
Падышлi i бык з каровай.
Б: «Я стары, але ж здаровы,
Хлопец вельмi я ўпарты,
Дакажу, чаго я варты. 
Не баюся я дарогi,
Ворага ўздыму на рогi!»
I гавораць нават мошкi:
«Мы вам дапаможам трошкi!» 

П: «Гэта хто  там? Хто там гэта?»
Паўзе важны з пiсталетам,
Нешта фыркае пад нос:
«Не стрымае вораг слёз» 
П: «Гэта ж вожык наш Сярожык
Навастрыў iголкi, ножык.
Ты ж маленькi, не расцеш,
Як ты ворага паб'еш?» 
«А я выверну калючкi,
Будзе iм пракол балючы!»
Кажа свiнка Еўфрасiння:
«Хто не любiць нас, хай згiне!»

                VI

Воўк з лiсою  ̶  палiцаi
Ўсе пра Дусю расказалi.
Ганс вядомы ўсiм вар'ят
Служкам даў сваiм загад: 
«Хоць што хочаце рабiце,
А пяро мне прынясiце!»

Вырашылi ўначы
Дусю i падсцерагчы. 
I нямецкiя салдаты
Ставяць на яе гарматы.
Толькi Дуся ўзляцела,
Атрымала ў бок два стрэлы. 
I крычыць у ляску зязюля:
«Збiла гуссю ку-ку-куля!!!»
Дусю доўга катавалi 
I ўсе пёры разам знялi. 
Пацямнелi ўсе пёры,
А адно гарыць, як зоры.
Ганс яго ў рукi ўзяў
I ўзрадваны крычаў:
«Усім валодаць буду светам,
Вось цяпер з пяром я гэтым!!!»

                  VII

Сабралiся партызаны,
Розныя гавораць планы,
Як патрэбна паступаць,
Дусю каб выратаваць. 
Вырашылi ранiцой 
Ворагу даць жорсткi бой.
А ў Ганса самалётаў,
Танкаў, розных куляметаў.
А наш асiлак на канi,
Толькi ты яго спынi.
Едзе ён на Дабрадзеi,
Пра ўсе ведае падзеi. 
Далажыла ўсё разведка,
Памыляецца крот рэдка.
Усе пазiцыi i планы 
Ведаюць i партызаны. 

Распачаў асiлак бой,
Б'е сякераю сваёй.
Стаiць трэск, ляцяць апiлкi,
Немцаў носяць на насiлках. 
Б'юцца волаты-зубры 
Ад зары i да зары.
Сталь кiпiць, ўзнялася глеба,
Усё чорным стала неба… 
I спынiлася, нарэшце,
Усё нямецкае нашэсце.
Цiшыня. Замоўклi бойкi,
Паляглi абодва войскi. 
На каленi ўстаў Пятрусь:
«Загубiў я Беларусь!!!»
У вушах страшэнны гул
I аднекуль ён пачуў: 
«Твая Дуся недалёка.
Да яе ўсяго два крокi», -
Пралятаўшы матылёк,
Волату зрабiў намёк:
«Яна ў Гансавай цямнiцы
Памiрае без вадзiцы».
I мурашкi падказалi:
«Яе там замуравалi». 
I, абняўшы Дабрадзея,
Пятрусь кажа: «Ёсць надзея!»
Вады выпiўшы з крынiцы,
Пайшлi разам да цямнiцы. 

               VIII

Ля цямнiцы жыў пiтон,
Прабiваў хвастом бетон.
З каскаю на галаве
Ганс Пiтошаю заве. 
«Пальцам пханая каўбаска!
Дай прайсцi нам, калi ласка».
«Я табе за каўбасу
Зараз галаву знясу». 
«Знясi лепш сабе яечка,
Пханай каўбасы калечка!»
Злосны стаў зусiм пiтон,
Надаваў ён iм хвастом. 
I абодвух закруцiў, 
У цямнiцу не пусцiў.
«Што адкажаш, Петрусёк,
Зможаш ты без рук, без ног?» 
«Я здавацца не прывык,
Ёсць у мяне яшчэ язык».
I пачаў Пятрок свiсцець,
Гвалтаваць i песнi пець. 
I не вытрываў Пiтоша:
«Усё прасi, што толькi хочаш!
А ў цямнiцу не пушчу».
«Я i сам ужо не хачу! 
Б'е мой конiк капытом,
Лепш, чым ты сваiм хвастом».
«Хто? Твой конь? Давай праверым!
Хто хутчэй разбурыць дзверы?» 
Сталi разам у сцену бiць,
Пыл з каменнямi ляцiць.
Б'е пiтон i не баiцца
Таго, што можа завалiцца. 
Так ён у сцену малацiў,
Нават каску  пагубiў.
I прысыпала пiтона
Ад сцяны тае бетонам. 
Адчыняе Пятрусь клетку:
«Што з табой зрабiлi, дзетка?
Уся без пёраў, у крывi,
Мая мiлачка, жывi!» 
«Я цябе, Пятрусь, чакала,
Без цябе не памiрала. 
А цяпер той час прыйшоў,
Ужо стыне мая кроў. 
I пакуль яшчэ жывая,
Ведай, я цябе кахаю!
Цiха, мiленькi, маўчы,
Я знiкала ўначы, 
Бо ты, ведаеш, Пятрусь,
Што я дзеў….» Памерла гусь.

На руках яе трымае:
«Дык i я ж цябе кахаю!!!» 
I з'явiўся Ганс знянацку,
У руках трымае цацку.
Пяро свецiцца, як зорка.
«Што табе, асiлак, горка? 
Што табе ўжо губляць?
Будзеш мне ты слугаваць!»
«Я скажу табе, вар'ят,
Мне пляваць на твой загад! 
I на ўсе твае жаданнi!
Цябе чакае пакаранне».
«Слухай, я пяром узмахну —
I адыдеш ты да сну, 
Але, ведай, Чалавеча,
Гэты сон твой будзе вечны!»
Толькi Ганс пяро ўзняў,
На зямельку сам упаў. 
Немым голасам крычыць:
«Не, Пятрусь, хачу я жыць!»
«Мне цябе нiяк не шкода.
Ад iмя свайго народа 
Буду я цябе судзiць,
Не павiнен больш ты жыць!»
I ад усякае халеры
Галаву адсек  сякерай.

                  IX

Выйшаў ён на поле бiтвы
Богу прачытаў малiтву.
Успомнiў матчыну прамову,
Пра зярнятка яе словы. 
Адшукаў яго ў кiшэнi,
Стаў Пятрусь зноў на каленi
I зярнятка ў кроў кiдае,
Што адбудзецца чакае. 
 
I прабiўся з - пад зямлiцы
Струмень чыстае вадзiцы
I празрыстай i жывой,
Л'е на месца, дзе быў бой. 
Л'е на гарады, на вёскi
I змывае ўсе iх слёзкi.
Ад вады, ад змытых слёз
Красачкамi луг зарос. 
Хто памёр на самой справе,
Ажыва неўзабаве.
Усе мужчыны i жанчыны,
Хлопцы iхныя, дзяўчыны, 
Зайчаняты i ягняты,
Вожыкi, мядзведзяняты,
Конi, свiннi i каровы,
Усе жывыя i здаровы. 
Усе да волата бягуць,
Славу вечную пяюць.
Дзеўчына красы нябеснай 
Пятрусю хлеб-соль прынесла. 
 
Усё ж  нядобра Петрусю:
«А цi бачыў хто Гуссю?
Д: «I нiхто ўжо не ўбачыць!»
П: «Адкажы, што гэта значыць? 
Бо мне нешта так здаецца,
Яе сэрца блiзка б'ецца.
Д: «Цiшэй, мiленькi, маўчы,
Я знiкала ўначы. 
Бо ты ведаеш, Пятрусь?
Што я дзеўчына - не Гусь!»
Яе на рукi ўздымае:
«Мая Дусечка жывая!!!» 
I парсюк выходзiць Борка:
«Будзе ў нас вяселле. Горка!!!»
«Горка», - усе крычаць вакол,
I нясуць вялiкi стол. 
Ставяць розныя прысмакi.
Пятрусь дзеўцы робiць знакi:
«Што ж, няма куды дзявацца.
Горка! Будзем цалавацца!» 
 
I cядзелi на Случы,
Пелi песненькi ўначы.
Надакучыла спяваць,
Пайшлi разам танцаваць. 
Так лявонiху давалi,
На cтале збаны скакалi.
Самы стары дзед Макар:
«I ў мяне яшчэ ёсць пар!» 
Выйшла з iм cтарая Зося.
Танцавалi, як прыйшлося.
М: «Калi хочаце здзiвiцца,
Дык давайце  маладзiцу!» 
Выйшла ладная Iрэна,
Танцавалi «макарэну».
Усе пападалi вакол,
Нахiлiўся нават стол. 
З гэтым дзедам няма ладу,
Танчыць стаў яшчэ «ламбаду».
Дзед на дзеўчыну дзiвiцца:
«На табе хачу жанiцца!» 
«Ты таксама, дзед, мне любы,
Я схiляюся да шлюбу».
Было слаўнае вяселле,
Нават пчолы ноч гудзелi. 
Потым не прайшло i году,
Дачакалiся прыплоду:
Дзве дзяўчынкi, пяць хлапцоў.
Cем прыгожых малайцоў… 
У каго ж дзяўчынак пара?
Усiм вядома  ̶  у Макара!
У Пятруся ж аж пяць хлапцоў.
Больш ад шчасця няма слоў… 

            Эпiлог 

П: «Мая зямля! Iду я босы
Па жнiве тваiм бялёсым.
Па лугах тваiх духмяных
Я iду зачараваны.
Я iду па тваiм лесе   ̶
Лес шумiць, спявае песню.
Па барах тваiх iду я,
Цiха сам сабе сумую.
Сотнi год цябе знiшчалi,
А твае зернi прарасталi…» 


«Мая зямля! Iду я босы Па

«Мая зямля! Iду я босы
Па жнiве тваiм бялёсым.
Па лугах тваiх духмяных
Я iду зачараваны.
Я iду па тваiм лесе ̶
Лес шумiць, спявае песню.
Па барах тваiх iду я,
Цiха сам сабе сумую.
Сотнi год цябе знiшчалi,
А твае зернi прарасталi…»

Моцна.Дзякуй за байку.

Антон,прыемна,што вас

Антон,прыемна,што вас кранула.Дзякуй.