Як нараджаюцца крыніцы?..
Калі на глебу ўзмацняюць ціск,
калі з яе выдаўліваюць сокі,
то — жыватворная вада зыходзіць уніз...
і дзесьці там, ў глыбі далёкай —
збіраецца ў талаку, й мацніцца...
Там нараджаюцца крыніцы...
Як нараджаюцца крыніцы?..
Калі зямля твая — ўжо не глеба,
бо ссохлась ад прыгонства — ў камянюку,
і ўжо ня можа ўзрасціць з зярнятак хлеба,
бо камяні — прытулак для змяюкаў...
У глыбіні расце асілак...
Божа, дай яму прабіцца...
Тады і нараджаюцца крыніцы...
Як нараджаюцца крыніцы?..
Калі зямля ператвараецца ў пустэчу...
Калі на ёй самотна й горка жыць...
Бо глебу ўсёй краіны — грабяць і калечуць...
а на пустэчы будзеш ты — па-воўчы выць...
Бо на пустэчы выжывае толькі воўк з ваўчыцай...
Тады і нараджаюцца крыніцы...
Як нараджаюцца крыніцы?...
Калі зямля ўжо ціску не выносе,
тады вада ачысціўшы сябе —
імгненна рвецца ўверх —
не просіць, а патрабуе…
І знаходзіць выйсце...
Бо — глеба ў смаге! Досыць!
Так нараджаюцца крыніцы...
Ноччу 6 сакавіка