"Як прыйдзе мая канчына,
пакіньце балкон адчынены..."
Федэрыка Гарсія Лорка
Як прыйдзе мая канчына,
Пакіньце балкон адчынены,
Каб меў я магчымасьць душою
Пранесьціся над зямлёю -
Над Гродняй, Гомляй, Вітэбскам,
Магілевам, Бярэсьцем ды Менскам,
Паглядзець на абшары Айчыны
Вачыма душы-аблачыны,
Разьвітацца з маёю Краінай -
Хай даруе усе мне правіны...
...Як прыйдзе мая канчына,
Пакіньце балкон адчынены...
Кранаюць душу вашы вершы,
Кранаюць душу вашы вершы, Юрась...
Юрась! У Вас мне спадабаўся
Юрась! У Вас мне спадабаўся менавіта гэты верш. Дзякуй!
Таццяна Дз.
Шчыра ўдзячны.Але пажывем
Шчыра ўдзячны.Але пажывем яшчэ,бо ёсьць праца - ськінуць з трону узурпатара...