Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, –
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.
Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
А пад злодзеем хмыліцца злодзей,
А пад лёкаем мыліцца лекай,
Аі пад гнусам капошыцца гнуc,
А пад гэтым усім – беларус?
Как точно =(
Как точно =(
Гэта боль народнага паэта
Гэта боль народнага паэта Беларусі. Ён хоча дакрычацца да нас, імкнецца абудзіць нашу свядомасць. Мы - беларусы і можам ганарыцца гэтым. У нас багатая гістарычная, літаратурная і культурная спадчына. А ці ведаем мы яе? І пачынаць мы павінны з мовы, мілагучнай і прыгожай. Хопіць ўжо нам гаварыць на трасянцы.
Тамара Аўсяннікава