Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зайдрасць

Сярэдняя: 4.3 (12 галасоў)

Нас з табой жанілі
колькі раз суседкі,
Седзячы на лаўцы,
языкамі, ўлетку.
На часцінкі сэрцы
разбіралі ўпотай
Ды ўслед глядзелі
цераз дзіркі ў плоце.

Ўрочнымі вачыма ,
колькі раз вянчалі...
Мабыць развялі нас
зайдрасці адчаем.
Ужо парос хмызою
бераг той юначы
Ды й няма суседак...
Толькі цені плачуць



Мне падабаецца и вельми

Мне падабаецца и вельми хвалюе...

Як пакрыўдзілі старыя! Як

Як пакрыўдзілі старыя!
Як пакрыўдзіў гэны свет!!!
Можа й мне злавацца з мілай?
Маладой,
Алены,
ў здзек?
Можа ёй смяяцца ў вочы?
Каб злавалася яна?
Каб было ёй відавочна як зняважаны...і я.
...
Вослік

Не зразумела, пры чым тут

Не зразумела, пры чым тут старыя...

абяцанага тры гады чакаюць,

абяцанага тры гады чакаюць, людзi кажуць)

Дык не маладыя ж суседкi былi

Дык не маладыя ж суседкi былi вiдавочна)

Нешта мой адказ пану "Вослiку

Нешта мой адказ пану "Вослiку не да спадобы, калi яго не паказали свету...

не спрытны проста)

не спрытны проста)

Свет...Старыя...Крыўда...Смех

Свет...Старыя...Крыўда...Смех...
Дзе пабачыў "вослік" грэх?
Чым зняважаны і кім,
Міжрадкоўны пілігрым?

Выклікаў ажно тры нецярплівыя

Выклікаў ажно тры нецярплівыя пытанні сваёй штучнай пакрыўджанасьцю. Вось і грэх толькі зараз маецца. )
Можна і плёткі з лавак распаўсюджваць аб маёй звышпрадбачлівасьці і аб шчырасьці ўсіх трох усмешак цёшчынскіх каўказкай палонніцы. Але ці так на самой справе? З усмешкай)

Дык чаго ж маяцца,калі у

Дык чаго ж маяцца,калі у "каўказкай палонніцы" цёшча звышпрадбачлівая.Зайдрасць не мае узросту, паважаны.

На кожную звышпрадбачлівасць

На кожную звышпрадбачлівасць цёшчы, Алена, варта мець у заначцы свёкра годнага... А з ім і пытанні сустрэчныя. Для чаго жывем(?), напрыклад. Або яшчэ прасьцей, - Што такое легенда пра Ноеў каўчэг, калі не доказ першынства НІКОМУ не вядомага? Можа i з раю збёг той Ной. Для гэтага сватоў і знаёмяць. У тым ліку і сіраты круглыя.)

Часу амаль не засталося...

Часу амаль не засталося... Цішыня, якая заварожвала - узяла у палон. Трэба любіць людзей,каб палюбіць у сабе чалавечае.

Ці не "новыя

Ці не "новыя тэмы",прапануеце?Але, але....яны старыя.І калі будзе цікава....падзялюся, калі здымеце маску.

першымі распранаюцца жанчыны.

першымі распранаюцца жанчыны. мужыкі больш сумленныя. але не хочацца мне, каб вы распраналіся.)
магу не спраўдзіць чаканні.(
Або прытомнасць страціць, і ўласны хвост вослікавы згубіць. вось.

Чаканне?- На Вашу прытомнасць

Чаканне?- На Вашу прытомнасць ніхто не спакушаецца.У словах,пры наяўнасці маскі, лёгка быць сумленным - у думках цяжэй.Укладайце свае мары у творчасць.

Усё гэта вядома,

Усё гэта вядома, паважаны....Дай Божа и ВАМ!

Удасканальвайце сайт,

Удасканальвайце сайт, паважаны спадар Алег, каб можна было уносіць нейкія папраўкі.