Маіх продкаў бацькаўшчына,
Беларуская зямля,
Вечна расцвітай, краіна,
Ды пад песняй жураўля.
Залатая Беларусь,
За цябе Багам малюсь,
Вечнага прашу жыцця
Для цябе, лясоў дзіця.
Ты змагалась за нашчадкаў,
За шчаслівы іхні лёс,
Ты прасіла перад небам,
Каб Дажджбог даброт прынёс.
Будзь жа хуткай, як страла,
Працавітай як пчала,
Каб усім адэптам зла
Даць адпор заўжды магла.
Маіх продкаў бацькаўшчына,
Залатая Беларусь,
Слаўных прашчураў айчына,
Я ў твае гушчары мкнусь.
Песню на гэты верш 7-га
Песню на гэты верш 7-га верасня чулі беларусы Іркуцку.
Сады бацькоў квітнеюць
Сады бацькоў квітнеюць хутка,
а адквітаюць пакрысе.
Няхай жа ш, Зміцер, не забудзе,
што можа ўбачыць сам яшчэ.
Ня ўсё тут ладна і прыгожа.
Пажыць лягендам не даюць.
Але калі прыедзе хто-та,
дык і сустрэнуць, і нал'юць.)
ПРЕВОСХОДНО
превосходно