Замяло снягамі сад,-
Летнія заранкі,-
Дзе з узыходам ружы ў рад
Ткалі нам світанкі...
Ўспамінай свой кожны крок, -
Ранішні, вячэрні, -
Як чапаў за сэрца ток
Салаўінай песні.
Кветкі ты ў далонь збяры,
Што пад снегам мерзнуць,
У іх ёсць я, твае сябры,
Ўсе абрысаў зорных.
прыгожы верш
прыгожы верш