На могілках вецер галосіць,
смутак гайдае над крыжам.
Пад сонцам травеньскім рыжым
жанчына у Госпада просіць:
“Даруй нам Ўсявышні спакой,
а вечную памяць - героям,
загінуўшым лютай вайной
і роднай сямейцы маёй.
І мужу, і сыну , і брату
няхай жыве памяць у вяках.
Бязлітасным быў вайны шлях,
людзей палажыла багата”…
Сівенькая кветкі паклала,
уздыхнула, на лаўку прысела,
вось і жыцце праляцела,
а шчасця яна не пазнала.
“Не песціла ўнукаў маленькіх,
ды не вадзіла за ручку
ў прыгожай сукеначцы ўнучку”-
плакала ціха стрэнькая.
З вайны пад зямлею ляжыць
шчасце яе дарагое,
а ей не патрэбна другое -
і сэрца балюча трымціць.
Журботнасць мацней ахапіла,
ды марным жыцце падалося,
І вецер плача- галосіць
Нястрымана, што мае сілы.
Шаноўная Зінаіда! Тут тая ж
Шаноўная Зінаіда! Тут тая ж праблема - у Вас не хапае тэхнікі вершаскладання, затое ёсць дар пераказаць эмоцыю. Тэхніку можна асвоіць. Напішыце мне.
Вось і мне так на тэлефон
Вось і мне так на тэлефон скідаюць і скідаюць смскі аднолькавыя:
каліласка перазваніце па нумару, каліласка перазваніце па нумару....
Нашто разлічвае там нехта???? Што храсціцца раней грому буду, ці што?