Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыта, сосны і валуны

Сярэдняя: 4.4 (208 галасоў)

Дзе па роднай зямлі ні крочыў –
Скрозь – ад Прыпяці да Дзьвіны –
Перш за ўсё мне ласкалі вочы
Жыта, сосны і валуны.

Дзе ў далёкіх маіх вандроўках
Я ні сьніў аб Радзіме сны –
Паўставалі ў іх зноў і зноўку:
Жыта, сосны і валуны.

I па самай высокай мерцы
Мне ўжо ясна, што да труны
Данясу я не шмат у сэрцы:
Жыта, сосны і валуны.

О, сябры! Калі нешта значыць
Мой усім вам паклон зямны –
Хай і цень мой з пагорка бачыць
Жыта, сосны і валуны.



Норм так

Норм так

падабаецца

падабаецца

Каб ту сасну пачуў

Каб ту сасну пачуў Шушкевіч,
Зрабіў высновы, і пасьпеў
Пераканаць людзей з каменнем
Пакінуць зерня на пасеў.
Каб жыта жытам засталося,
Каб узнімалася штогод,
Патрэбна людская работа,
А не спадзёўка на хапок.

Учю его наизусть.стих очень

Учю его наизусть.стих очень хороший.и легко учится

Як са сваей душы...З маей

Як са сваей душы...З маей душы!

дзякуй, Нiл.

дзякуй, Нiл.

давольо такі... ня дрэнна

давольо такі... ня дрэнна

я тоже наизусть нам в школу

я тоже наизусть нам в школу прикольный стих!!!