Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зорка Венера ўзышла над зямлёю...

Яшчэ не ацэнена

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...



помогите написать отзыв.

помогите написать отзыв. Объём 200 слов, на белорусском

У Максіма Багдановіча няма

У Максіма Багдановіча няма ўвогуле благіх вершаў, але гэты верш няпроста цудоўны... "Зорка Венера" - гэта крык душы паэта, які піша пра сваё каханне!

Верш

Верш

верш знайшоў водгук у маім

верш знайшоў водгук у маім сэрцы!

СЭРЦА ЗАХОДЗIЦЦА, КАЛI ЧЫТАЕШ

сэрца заходзiцца, калi чытаеш гэты верш...

Любимы верш!

Любимы верш!

Добры верш

Добры верш

мой самы улюбены верш...

мой самы улюбены верш...

D7

D7 Gm
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Gm7 A7 A Dm
Светлыя згадкi з сабой прывяла...

F E7
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,

A Dm
Зорка Венера ўзышла.

Тут можна i песьню пад гэты

Тут можна i песьню пад гэты верш паслухаць
www.youtube.com/watch?v=4xuTfCB3fIo

Вельми светла и прыгожа

Вельми светла и прыгожа

перевод на русский язык -

перевод на русский язык - www.poezia.ru/article.php?sid=115222

Зорка Венера ўзышла над

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла...
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
М. Багдановіч

Творчасць Максіма Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У зборніку "Вянок" выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне — пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс "Зорка Венера". Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў:

Глянь іншы раз на яе, — у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...

Сімвалам кахання ў рамансе выступае Венера. Краса вячэрняга неба, яна настолькі моцна ўплывае на ўнутраны стан чалавека, што можа нават з'яднаць позіркі і пачуцці закаханых людзей, якія знаходзяцца ў расстанні. Высакароднае пачуццё закаханага, боль ад расстання з любімым чалавекам, прызнанне ў нязменнай адданасці яму па-мастацку дасканала выказаны ў "Трыялеце", кананічная форма якога патрабавала ад паэта вобразнасці параўнання, далікатнасці, такту:

Мне доўгае расстанне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстанне з Вамі?

У цыкле вершаў "Мадонны", прысвечаным Ганне Какуевай, М. Багдановіч увасобіў сваё разуменне вобраза мадонны — ідэала высокай красы, жаноцкасці, хараства, дабрыні і чалавечнасці. Паэт знаходзіць рысы мадонны ў вобліку вясковай васьмігадовай дзяўчынкі ("У вёсцы") і гераіні вершаванага апавядання "Вераніка". Паэтычным эпілогам да "Веранікі" з'яўляецца верш "Ізноў пабачыў я сялібы...", лірычны герой якога вяртаецца ў тыя мясціны, дзе прайшлі яго маладыя гады, дзе пазнаў ён першае каханне. "Там сцены мохам параслі", у садзе ўсё зарасло травою. І толькі адзіны надпіс "Вераніка", выразаны калісьці на ліпе, напамінаў аб былым шчасці:

Чым болі сходзіць дзён, начэй,
Тым імя мілае вышэй.

Імя Вераніка (асабліва пасля ўвасаблення верша ў музыцы і. Лучанком і ў вакале "Песнярамі") стала ў беларускай літаратуры сімвалам чысціні і высокасці кахання. У нізцы вершаў "Каханне і смерць" пераважаюць сумныя, трагічныя ноты пра няшчаснае, згубленае каханне. Яны навеяны хутчэй за ўсё асабістай драмай сям'і Багдановічаў (спачатку смерцю маці, а затым другой бацькавай жонкі, жыццём заплаціўшай за нараджэнне сына). Радасць кахання і пакуты ў вершах гэтага цыкла пастаўлены побач. Аднак каханне — высакароднейшае і наймацнейшае пачуццё — здольна перамагчы нават жах смерці. Вершы М. Багдановіча пра каханне сцвярджаюць ідэю бессмяротнасці, вечнасці гэтага высокага чалавечага пачуцця, яго вялікую жыццёвую і стваральную сілу. Яны спрыяюць раскрыццю лепшых якасцей чалавека, праяўленню гуманнасці, высакароднасці, садзейнічаюць выхаванню пачуцця павагі да жанчыны, яе хараства, прывабнасці, душэўнай чысціні.

К большому сожалению Очень

К большому сожалению Очень редко приходится слышать сладкий Белорусский матив

-)

-)

:)

:)

Да кого вида лирики,

Да кого вида лирики, относится это стихотворение ?

интымная лирыка

интымная лирыка

Інтымная лірыка

Інтымная лірыка

лл

лл

zhukovets1999@mail.ruТворчасц

zhukovets1999@mail.ruТворчасць Максіма Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У зборніку "Вянок" выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне — пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс "Зорка Венера". Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў:

Глянь іншы раз на яе, — у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...

Сімвалам кахання ў рамансе выступае Венера. Краса вячэрняга неба, яна настолькі моцна ўплывае на ўнутраны стан чалавека, што можа нават з'яднаць позіркі і пачуцці закаханых людзей, якія знаходзяцца ў расстанні. Высакароднае пачуццё закаханага, боль ад расстання з любімым чалавекам, прызнанне ў нязменнай адданасці яму па-мастацку дасканала выказаны ў "Трыялеце", кананічная форма якога патрабавала ад паэта вобразнасці параўнання, далікатнасці, такту:

Мне доўгае расстанне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстанне з Вамі?

У цыкле вершаў "Мадонны", прысвечаным Ганне Какуевай, М. Багдановіч увасобіў сваё разуменне вобраза мадонны — ідэала высокай красы, жаноцкасці, хараства, дабрыні і чалавечнасці. Паэт знаходзіць рысы мадонны ў вобліку вясковай васьмігадовай дзяўчынкі ("У вёсцы") і гераіні вершаванага апавядання "Вераніка". Паэтычным эпілогам да "Веранікі" з'яўляецца верш "Ізноў пабачыў я сялібы...", лірычны герой якога вяртаецца ў тыя мясціны, дзе прайшлі яго маладыя гады, дзе пазнаў ён першае каханне. "Там сцены мохам параслі", у садзе ўсё зарасло травою. І толькі адзіны надпіс "Вераніка", выразаны калісьці на ліпе, напамінаў аб былым шчасці:

Чым болі сходзіць дзён, начэй,
Тым імя мілае вышэй.

Імя Вераніка (асабліва пасля ўвасаблення верша ў музыцы і. Лучанком і ў вакале "Песнярамі") стала ў беларускай літаратуры сімвалам чысціні і высокасці кахання. У нізцы вершаў "Каханне і смерць" пераважаюць сумныя, трагічныя ноты пра няшчаснае, згубленае каханне. Яны навеяны хутчэй за ўсё асабістай драмай сям'і Багдановічаў (спачатку смерцю маці, а затым другой бацькавай жонкі, жыццём заплаціўшай за нараджэнне сына). Радасць кахання і пакуты ў вершах гэтага цыкла пастаўлены побач. Аднак каханне — высакароднейшае і наймацнейшае пачуццё — здольна перамагчы нават жах смерці. Вершы М. Багдановіча пра каханне сцвярджаюць ідэю бессмяротнасці, вечнасці гэтага высокага чалавечага пачуцця, яго вялікую жыццёвую і стваральную сілу. Яны спрыяюць раскрыццю лепшых якасцей чалавека, праяўленню гуманнасці, высакароднасці, садзейнічаюць выхаванню пачуцця павагі да жанчыны, яе хараства, прывабнасці, душэўнай чысціні.

якраз падышоў супер!!!!!!!

якраз падышоў супер!!!!!!!

цудоуна!

цудоуна!

Вельмі прыгожы верш

Вельмі прыгожы верш

Вельмі прыгожы верш

Вельмі прыгожы верш

Цудоуны верш i

Цудоуны верш i песьня,лагодная i ласкавая як i наша мова

Верш вельмі цудоўны. Але каму

Верш вельмі цудоўны. Але каму ён быў пасведчаны?

каханай жанчыне прысвечан

каханай жанчыне прысвечан

Ганне Кукцевай

Ганне Кукцевай

Анне Рафаиловне Кокуевой

Анне Рафаиловне Кокуевой

Мой самы любімы верш

Мой самы любімы верш Багдановіча! Ад яго, насамрэч, вее каханнем!

Выдатна! Мне вельмi

Выдатна! Мне вельмi спадабаецца гэты верш таксама. У iм затоены нейкi сэнс жыцця i кахання.

Хоть я и не очень люблю

Хоть я и не очень люблю белорусский язык, но это стихотворение очень понравилось мне :з

Як выдатна написан

Як выдатна написан верш.
Шкада,што цяпер сярод нас няма гэтага письменника.
Мне падабаецца творчасць М.Багдановича.
Кали есьць час абавязкова чытаю яго творы.
Сьветлая памяць гэтаму сапрауднаму Беларусу.
З павагай-Лявон.

Ці ня Вольскі?:)

Ці ня Вольскі?:)

Выдатны верш, адзiн з маiх

Выдатны верш, адзiн з маiх самы любiмых, лёгка вучыцца i доуга памятаеш яго

я вучань 8 класа и гэты верш

я вучань 8 класа и гэты верш не так лёгка вучыць)

с утра учи))

с утра учи))

Я памятаю яго больш за 15

Я памятаю яго больш за 15 гадоў

Двоешник:):)????

Двоешник:):)????

да

да

нет

нет

Ён лёгка вучыцца Мне,

Ён лёгка вучыцца

Мне, напрыклад, па рыфмах з гэтага верша задалі скласці свой верш!!!
Каму цяжэй???

А мне было лёгка яго вучыць

А мне было лёгка яго вучыць

Вучань, ты не кахаў...

Вучань, ты не кахаў...

Вельмi добра напiсаны твор

Вельмi добра напiсаны твор

Вельмi добра напiсаны твор

Вельмi добра напiсаны твор

Чудесное стихотворение Почти

Чудесное стихотворение Почти всё помню со школы Пою внуку как колыбельную Решила убедиться в правильности текста и к своей большой радости стихотворение оказалось в сети Большое спасибо

Вельмi прыгожы раманс!!!

Вельмi прыгожы раманс!!! Такiх зараз не пiшуць...ды й i нiколi не напiшуць, бо ляпей чым Макciм Багдановiч нiхто у беларускай лiтаратуры не пiсау.

гэта непрауда.я знаю таксама

гэта непрауда.я знаю таксама вельмi добрага беларускага паэта.ракамендую i вам азнаемiцца з яго творчасцю.гэта янка сiпакоу.