Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

рэвалюцыя

Сярэдняя: 4.9 (47 галасоў)

Колер крыві - гэта лютасьць,
Гук - вецер рэвалюцый.
Кроў пахне свабодамі,
але спачатку нягодамі.

А смак крыві незабыўны,
Хто спрабаваў – неспакойны.
І сэрца стук непазбыўны
Не дасць заснуць да скону.



Сярэдняя: 4.4 (8 галасоў)

(кастрычнік 1917 – 1937 – снежань 2010-га)

у сэрцах Царства Божае жыве…
Гасподзь гукае ў храм, а не на плошчы!

                              інак Мікалай (Зьніч)

Бязбожных, ці святых бунтаўшчыкоў?..
Харугвы ці сцягі?.. Алтар ці крама?..
…святых яднае кроў – Хрыстова Кроў,
Якая насычае іх у храмах…

…свет Божы ззяе ў прыцемках турмы
святым - не плаха крыж, а прошча…
Царква Гасподня – гэта не дамы,
А людзі: і ў пустынях, і на плошчах!



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

(1825 -2010)

Кроў мучанікаў, ці бунтаўшчыкоў? –
хай кожны ў сэрцы Бога запытае,
і вольнае сумленне атрымае
адказ: “Мой Край, не кідай шлях Хрыстоў!”
..хрысціянская Эўропа і Айчына…
у свет ліюць святло святыя мошчы…
у сэрцах Царства Божае жыве…
Гасподзь гукае ў храм, а не на плошчы!

інак Мікалай (Зьніч)