Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

рок

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Быццам джына выпусцілі з пляшкі, —
Паспрабуй запхні яго назад.
Дзіка скачуць голыя мілашкі,
Ледзь прыкрыўшы банцікамі зад.

Нібы ў конскай збруі, ўвесь у бляшках,
Канвульсіўна курчыцца «саліст»...
Скуль яна — нястрыманая бражка,
Скуль ён — той грывасты хлюст ці хлыст?!

Скуль ён — утрапення дух разгульны,
Лоўчы неспакушаных ахвяр?!
Прайдзісвету ў кодле тым утульна,
Наркаману тут лафа і фарт...

Запусці такіх знянацку ў джунглі —
Бедных малпаў выкасіць інфаркт!



Сярэдняя: 4.3 (22 галасоў)

Дзе тут цягацца з імі цыганцы!
Ажно калоціцца сцэна шырокая.
Перахліснуліся
песні і танцы.
Юны запал узрываецца...
Рокеры!
Рокеры,
выйшлі з падполля цяпер вы
(згінь, кансерватар!
Кры-ывіцца ён яшчэ...).
Гэта ж такое свята для нерваў,
гэта такое жывое відовішча!
Рыцары вы маладыя
без страху —
хтосьці пужлівы, пачуўшы,
аж стуліцца...
Добра,
што з гэткім вялікім размахам
вы супраць нечага ўсё ж пратэстуеце.
Вашых паклоннікаў —
цэлая плойма:
«Не завалялася лішніх білецікаў?»
...Можа б, вы толькі
спявалі па-свойму —
вам бы айчынных паболей сюжэцікаў!
Штосьці б даўжэй у душы затрымалася,
думка каб ззяла пад шумнаю шапкаю.
Болей бы сэнсу!
Каб не здавалася:
нехта бразгоча пустою бляшанкаю…



Сярэдняя: 2.8 (4 галасоў)
Раве здзічэла
                       цяжкі рок,
Гітары рвуць душу
                                 і душаць...
Быка так проста не раз’юшыш,
Хоць
          і абломіш палкай рог...
Раве і стогне
                      рок-метал!
I моладзь горада
                             з раёнам
У «Модэрн Токінг»
                                  улюбёна,
Дрыжыць і дыхае ўтрапёна,
Нібы ў гарах
                      камнеабвал.
Раве і стогне
                      рок-рака
Надрывам
                  п’янага экстазу...
Дрыжаць падлеткі
                                усе разам
Вар’яцкай музыкі ў руках.
Драпежны
                  ракавы метал!..
Ты —
           пастка страшнага падману!
Нібыта соль
                     на крэўных ранах,
Прысняцца
                    могілкі баяна
У спелым мружыве цымбалаў...