Мокры позірк восені нячутнай, Шэпча нам лістотай ціхі вальс. Нотны стан рукою не крануты, Скрыпкі скачуць парамі для нас. Жаркая гарбата ў кавярні, Вуснаў аксамітных цеплыня. У небе захад сонейка крывавы, Статыка, самота, цішыня…