Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

таемнае

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Патрэсквае полымя - шэпча пра нешта,
Гарачым дыханнем вяртае ўспамін.
Чаму ўсё імгненна? Знікае і рэшта
Не ўзгаданых яркіх, вясновых хвілін.

Калядная ноч. За акном снегапад.
На шыбе абрысы таемная паненкі,
Напэўна, чарговы самоты напад.
Яе жа прыстанак - снежныя сценкі.

Ці можна паверыць у прывід, прароцтва?
Адзіным слабым дакрананнем далоні,
Яна пакідала вялікае мноства
Слядоў, абуджаючы сэрца да волі.



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Наадварот(!) малюнак у люстэрку.
Вядома, выгляд не такі.
І выгляд думак на паперке
Ужо не першасны – другі.

У тым, што слухаюць і бачуць-
Капіравальны апарат.
Не ўсё скапіравана - частка.
Але якая! Частка страт!

Што людзі ўзялі на адзнаку
Не будзе ўласнае, і больш,
Не падуладным будзе скрасьці.
Не толькі ўдзень, але і ўноч.

І толькі тое, што схавана,
Чаго не здольны перакласьць
Табе адному захавана;
Каб меў і ведаў, што дакласьць.