Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

засынай

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Спі. Прыстала зрэнка бычыць.
Вушы - чуць, язык - тлумачыць.
Думкі - ўгалаве блудзіць,
Рукі - мацаць, цела - жыць.

Трэба, трэба адпачыць,
Вачкі моцна заплюшчЫць.
Ў бездань галавы тваёй
Хай прытуліцца спакой.

Усё стамілася йснаваць,
Сумаваць, жадаць, кахаць...
Змрочны вэлюм сутарэння
Замалюе аздабленне.

Потым, мабыць, будзе Рай.
Саі, каханка, баю-бай.