Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1938

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Па гэтай зямлі ўрачыстай
Хадзілі, як лярвы, яны;
Кляліся ня здраджваць раз трыста...
О, чорныя здані вайны!

Паслухай у гневе, радзіма,
Узняўшы над гадамі меч, —
Наш Горкі задушаны імі...
Смяротнай будзь, кара, за смерць!

Яны рыхтавалі нам астму,
Таемныя колбы атрут.
Паны, дакаціліся?! Баста!
Народ вам свой піша прысуд.

Усіх вас, і "левых", і "правых"
З зямлі бальшавіцкай сатрэ
Народная наша расправа —
Расстрэл!



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

"I далей па пясчаных абшарах
Пойдзе скуты народ пад ярмом,
Пакуль гнеý зноý збярэцца у хмару
I не ýдарыць з маланкаю гром.
Край дарогамi рознымi зрэжуць,
Будуць крыжам i мовай дзялiць,
I ýзвядуць палыновыя межы
Папярок здратаванай зямлi.
Нават памяць магiл нашых голых
Гандляры будуць красцi не раз.
Напiшу...хоць з-пад шыбенiц голас
Да народа мо дойдзе у час..."