Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1971

Сярэдняя: 4.9 (15 галасоў)
Колькі мне?
                   Пад сорак маю.
Як працуецца?
                      Сяк-так...
Ды сяджу вось, разважаю:
І чаму я халасцяк?

Ростам – быццам ладнаваты.
Нос – у меру. Рот – як рот.
Дык чаму ж даюць дзяўчаты
Ад варот мне паварот?

Стася?.. Ёй прызнаўся прама.
Стасю моцна я любіў...
Нават помню, дзвесце грамаў
Ёй «падушачак» купіў.

Быў і дома я ў каханкі.
Выпіў гляк і з’еў кумпяк.
Правяла мяне да ганка...
І чаму я халасцяк?

А яшчэ заваражыла...
Помню – во! – было дзяўчо.
Нат аднойчы палажыла
Мне галоўку на плячо.

Ёй кажу пяшчотна гэтак:
«Слухай, ты ж не бервяно?!»
А яна – купі ёй кветак,
Намякае на кіно.

На дармоўку, бач ты, цэліць.
Я ёй тут без лішніх фраз:
«Адгуляем перш вяселле,
А тады ўжо іншы сказ...»

А яна і адказала:
«Перш на горцы свісне рак...»
От дык ліха, от навала!
І чаму я халасцяк?

Хлопец з выгляду я – класны,
І наконт глуздоў – не ўрод.
Да дзяўчат я маю ўласны,
Свой, культурны падыход.

Падтрымаць умею марку,
Памятаю, шасцярым,
Пазнаёміўшыся ў парку,
Карткі з надпісам дарыў.

Трэба ж, гэтулькі адразу
Раніў сэрцаў – любата!..
І... ніводная адказу.
Ат, вядома, – цемната!

Я сяджу цяпер, бядую,
Разважаю, небарак,
Ды ніяк тут не дайду я:
І чаму я халасцяк?

Вось куплю пінжак у клетку
І з заклёпкамі штаны,
Безразмерныя шкарпэткі
І берэцік шыкаўны,

На плячо павешу «ФЭДа»,
У кішэні – «рок-н-рол»...
Пабягуць дзяўчаты следам –
Буду крочыць, як арол!

Паміж намі,
                 толькі свата
Па сабе цяпер знайду,
Сцеражыцеся, дзяўчаты, –
У сваты да вас прыйду!


Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дзень веснавы лёс перакрэсліў.
Было да дня святога тыдзень,
Калі Ісус Хрыстос ўваскрэсне
З чырвоным яйкам ў хаты прыдзе.

Ён быў трынаццатым, суботнім.
У загсе “цётка” жартавала:
“Не бойцеся, даўно за сотню
Я гэтай лічбай распісала”

...І гэты дзень даваў мне сілы –
З сабой і лёсам паспрачацца, -
Каб не застацца “аднакрылым”
У сяброўстве з лічбаю трынаццаць!

1971 год